Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар

2021-11-11 16:14:24
Гарадзенку Яніну Глазкову ў Гародні засудзілі да 2 з паловай гадоў "хатняй хіміі". Яе звінавацілі паводле крымінальнай справы ва ўдзеле ў Маршы адзінства, які прайшоў 6 верасня мінулага году. Па версіі следства і на думку суду яна "была активным участником групповых действий, грубо нарушающих общественный порядок, не подчинялась приказам милиционеров". Жанчына расказала, што на месца падзей трапіла выпадкова - у той дзень яна ішла ў касцёл каб заказаць імшу.
16 views13:14
Ашу / Түсініктеме
2021-11-11 12:41:46
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Прызнанне экстрэмісцкай "Гарадзенскай Вясны".

Прызнанне экстрэмісцкай "Гарадзенскай Вясны"
5 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацсеткі "Гарадзенскай вясны" ("Haradzenskaja Viasna"). Гэта вынікае з рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прызнаны экстрэмісцкімі:

harodniaspring.org;
https://vk.com/haradzenskajaviasna;
https://www.facebook.com/ViasnaHaradzenskaja;
https://twitter.com/harodniaspring.
"Гарадзенская вясна" — рэгіянальны сайт праваабарончага цэнтра "Вясна", які распавядае аб правах чалавека ў гарадзенскім рэгіёне.

УВАГА: перапост матэрыялаў "Гарадзенскай вясны" можа выклікаць зараз судовую адказнасць паводле артыкулу 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях!
29 views09:41
Ашу / Түсініктеме
2021-11-11 12:33:12 Channel name was changed to «ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA»
09:33
Ашу / Түсініктеме
2021-11-09 22:05:02 Палітвязень Ігар Банцэр атрымаў пераклад на беларускую мову гімну «Ліверпуля», які зрабіў палітвязень Андрэй Аляксандраў

Палітзняволены рок-музыка Ігар Банцэр у лісце распавёў пра тое, што чытае ў зняволенні, на канцэрт якога гурта планаваў з’ездзіць з дзецьмі і падзякаваў за пераклад «ліверпульскай запеўкі», якую пераклаў палітвязень Андрэй Аляксандраў.

«Я тут чытаю кнігу пра сучаснае мастацтва (пачынаючы з імпрэсіанізму), то натхнёна зараз вось табе адказ пішу, а сам думкамі ў Парыжы. Разам з тваім лістом мне ад дзяцей (ад дачкі ды сына) заляцела цыдулка, а мая дачка Караліна ўвесь час дасылае капэрты з налепкай =KISS= — вядомы амерыканскі (легендарны) глэм-рок гурт. А мы планавалі з дзецьмі летась скатацца на канцэрт гэтага гурта ў Парыж. Але з-за каранавірусу канцэрты ўсе паадмяняліся».

Банцэру даслалі пераклад на беларускую мову гімну «Ліверпуля», які зрабіў палітзняволены журналіст і паэт Андрэй Аляксандраў:

«Дзякуй за пераклад на беларускую мову гэтай запеўкі ліверпульскай! Ад душы! Так дааааўно яе не чуў! А былі часы, што ледзь не штотыдзень на футболе яе сьпявалі мы:)»

«Я таксама перакананы, што ўсё будзе добра! Адно пытанне — калі? Я веру, што ўжо хутка! Дзякуючы ўсім нам!»

Падтрымаць музыку: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2,
Банцэру Ігару Раманавічу
196 views19:05
Ашу / Түсініктеме
2021-11-09 22:04:26
Сяргей Ціханоўскі выйграў справу ў ААН: ад беларускіх уладаў патрабуюць неадкладнага яго вызвалення і выплаты кампенсацыі

Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разгледзела скаргу, пададзеную ў абарону Сяргея Ціханоўскага па факце яго затрымання на перадвыбарным пікеце 29 траўня 2020 года і яго папярэдняга зняволення па крымінальнай справе, якія суправаджаліся парушэннем шэрагу яго фундаментальных правоў.

Працоўная група прыйшла да наступных высноваў — пазбаўленне волі Сяргея Ціханоўскага з'яўляецца адвольным, беларускія ўлады павінны прыняць тэрміновыя меры для яго неадкладнага вызвалення, выплаты кампенсацыі за парушэнне яго правоў, і правесці расследаванне акалічнасцяў, якія суправаджалі яго адвольнае зняволенне.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3ofIf0D
232 views19:04
Ашу / Түсініктеме
2021-11-09 20:31:39
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Словы памяці, сэрца і душы.

Кож­ная мая па­ез­д­ка на род­ныя за­го­ны, ап­ра­ча сен­ты­мен­таль­на-баць­коў­скіх спраў, вель­мі ча­ста пры­во­дзіць да вяр­тан­ня ма­ёй па­мя­ці пры­за­бы­тых слоў, пры­ка­зак, па­раў­нан­няў з моў­най скар­б­ні­цы ма­ё­го род­на­га до­му...

http://harodniaspring.org/be/news/18278
222 views17:31
Ашу / Түсініктеме
2021-11-09 20:30:56
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

17 верасня распачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі...

http://harodniaspring.org/be/news/18276
224 views17:30
Ашу / Түсініктеме
2021-11-09 20:29:23
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

“Наварочваліся слёзы, калі слухала сведку”. Марыя Тарасенка распавяла, як праходзіў закрыты суд над Судаленкам і Ласіцай.

3 лістапада праваабаронцу "Вясны" Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяне Ласіцывынеслі прысуд — тры і два з паловай гады калоніі адпаведна. Судовы працэс над імі распачаўся 3 верасня...

http://harodniaspring.org/be/news/18277
229 views17:29
Ашу / Түсініктеме
2021-11-08 20:36:34
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Зняволеных у СІЗА абмежавалі ў падпісцы на друкаваныя выданні.

Зняволеных у СІЗА абмежавалі ў падпісцы на друкаваныя выданні, паведамляе ў тэлеграм-канале праваабарончы цэнтр „Вясна”. Гэта вынікае з адказу, атрыманага з СІЗА-1 Менска на запыт родных аднаго з палітвязняў...

http://harodniaspring.org/be/news/18275
238 views17:36
Ашу / Түсініктеме
2021-11-07 21:14:00
Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

Пратэст камеры №15: за што змагаюцца жанчыны, якія абвясцілі галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна

Вынесены прысуд «вясноўцам» Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: тры і два з паловай гады калоніі

У кастрычніку па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 95 чалавек

Пяць гадоў калоніі — пракурор запрасіў пакаранне для палітвязня Мікалая Дзядка

БЧБ-бранзалеты, вокладка пашпарту з «Пагоняй» і «экстрэмісцкія» рэпосты: за што судзілі беларусаў у кастрычніку

«Настолькі дрэнна, што ў суд выклікалі хуткую дапамогу». Марыя Тарасенка распавяла пра здароўе Таццяны Ласіцы

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2021
125 views18:14
Ашу / Түсініктеме